Главная » 2012 » Июнь » 5 » Народная ініцыятыва: Шакіра, Стынг і ABBA па-беларуску
22:59
Народная ініцыятыва: Шакіра, Стынг і ABBA па-беларуску
Кампанія «Праўны пераклад» супольна з перакладчыкамі-аматарамі стварылі сайт spiavaj.by, дзе выкладаюцца песні сусветных знакамітасцяў у перакладзе на беларускую мову. Пакуль архіў у сайта невялікі, але
кожны жадаючы можа даслаць стваральнікам свой пераклад любімай песні.





Тым не менш, на сайце ўжо з’явіліся пераклады песняў Стынга, Брытні Спірс, Шакіры, Элтана Джона, Rammstein і пераможцы «Еўрабачання» Лорын — агулам ля 200 песняў. Да кожнай песні прыкладзены арыгінальны тэкст і спасылка на відэа на Ютуб, дзе можна пачуць, як гэтая песня мусіць гучаць.

Сустракаюцца тут разыходжанні ў рытміцы ў параўнанні з арыгіналам, а часам і недакладнасці. Але трэба ўлічваць, што большасць перакладаў стварылі аматары. Дый ніхто не перашкаджае даслаць свой, лепшы варыянт.

Вос як, напрыклад, гучыць па-беларуску «Эйфарыя» Лорын у перакладзе «Спявай.бай»:

Як? Як гэта мгненне нам спыніць, стрымаць?…
Ноч, ноч… яе нам болей не дагнаць!
Не! Ты не спыняйся, пачакай, пастой.
Прашу, ты не сыходзь, пабудзь яшчэ са мной!..

Эйфарыя
Заўсёды, да канца жыцця!
На свеце толькі ты і я.
Ляцім, на-на-на неба…
Эйфарыя!
Бясcмерце на зыходзе дня,
І сэрца просіць кахання….
Ляцім, так-так-так трэба…

Мы ўдваіх, з табою ў небе толькі сам-насам
Вольныя і дзе заўгодна ляцець можна нам.
Ўцякаем, злятем, стараемся мы як мага хутчэй,
Да Бога імкнемся, з узмахам кожным мы ўсё вышэй!..

Эйфарыя
Заўсёды, да канца жыцця!
На свеце толькі ты і я.
Ляцім, на-на-на неба…
Эйфарыя!
Бясcмерце на зыходзе дня,
І сэрца просіць кахання….
Ляцім, так-так-так трэба…

Уцякаем, стараемся, каб найхутчэй,
Да Бога імкнемся мы ўсё вышэй!..
Эйфарыя, эйфарыя,
Ляцім, на-на-на неба…

Эйфарыя
Заўсёды, да канца жыцця!
На свеце толькі ты і я.
Ляцім, на-на-на неба…
Эйфарыя!
Ляцім, так-так-так трэба…
Категория: Музыка | Просмотров: 1844 | Добавил: Elizabeth | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 1
0
1 CadsEaseconee   (06.06.2012 00:17) [Материал]
Здравствуйте! Классный у Вас сайт. Мне очень понравился )))

Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]